Мінскае "Дынама" разгромна перамагло "Тарпеда-БелАЗ" — 4:0
Гэта першая перамога мінскай каманды ў чэмпіянаце Беларусі.
У хатнім матчы 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу. Сталічная каманда з разгромным лікам перамагла жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — 4:0 (0:0, 2:0, 2:0). Першы гол на 48-й хвіліне забіў Нівалду, другі — Едзігаран на 50-й хвіліне. Потым дубль аформіў Бечырай.
Мінскае "Дынама" перапыніла пяціматчавую серыю без перамог у сезоне. Апошні раз дынамаўцы перамагалі 4 красавіка, калі на Кубку Беларусі яны выйгралі ў "Віцебска" (3:1). Да гэтага каманда тройчы згуляла ўнічыю і двойчы прайграла.
У іншым матчы 4-га тура барысаўскі БАТЭ на выездзе выйграў у гродзенскага "Нёмана" з лікам 1:0. Такім чынам, БАТЭ не прапусціў пакуль ніводнага мяча ад пачатку сезону.
Фота — nevadasoccer.org