Мінскае “Дынама” разграміла літоўцаў у першым матчы Лігі Еўропы (відэа)

Букмекеры аддавалі перавагу перамозе беларусаў і не памыліліся. Мінскае "Дынама" дамінавала на полі, але галы забіла толькі ў другім тайме.

Першы гол на 63-й хвіліне забіў Эрнан Фігерэда пасля перадачы Дзмітрыя Сычова, а на 72-й вызначыўся Сяргей Паліцевіч. Трэці гол на рахунку Глеба Разсадкіна, ён вызначыўся на 84-й хвіліне неўзабаве пасля выхаду на замену.


"Дынама" гуляла ў наступным складзе: Гутар, Пласконны, Паліцевіч, Вераціла, Сімавіч, Бычанок (Какара, 62), Корзун, Фігерэда, Стасевіч, Хвашчынскі (Разсадкін, 82), Сычоў (Быкаў, 74).
 

Гульня ў адказ пройдзе у Мінску 11 ліпеня. Футбалісты згуляюць на стадыёне “Трактар”.

Нагадаем, у 2-м раўндзе кваліфікацыі мінскае "Дынама" згуляе з харвацкім "Лакаматывам" з Заграба.

Мінскае "Дынама" засталося без лідара сваіх атак
 

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі