Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў гасцях з рыжскімі аднаклубнікамі

Хакеісты мінскага "Дынама" 14 лістапада правядуць у Рызе чарговы матч чэмпіянату КХЛ з мясцовымі аднаклубнікамі. Жывая трансляцыя пачнецца ў 20.25 на тэлеканале "Беларусь 5".

Адзначым, што рыжскае "Дынама" — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад", мінчукі — на шостым месцы. Аднак трывожыць той факт, што тры апошнія выязныя матчы дынамаўцы прайгралі, у тым ліку і аўтсайдэру канферэнцыі "Усход" хабараўскаму "Амуру".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі