Мінскае "Дынама" выйграла ў "Нёмана", а брэсцкае — у "Тарпеда-БелАЗ"

У нядзелю прайшлі апошнія матчы 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" выйграла ў гродзенскага "Нёмана" — 2:0. Ненад Адамавіч на 52-й хвіліне адкрыў лік, а Фатас Бечырай на 58-й паставіў пераможную кропку (гэта яго восьмы гол у чэмпіянаце).

"Слуцк" на сваім полі прайграў салігорскаму "Шахцёру" — 0:2. Абодва галы забіў Дзмітрый Камароўскі (на 11-й і 29-й хвілінах).

Брэсцкае "Дынама" атрымала валявую перамогу над жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" — 2:1.

Астатнія матчы тура прайшлі ў пятніцу і суботу. БАТЭ выйграў у гасцях у "Славіі" — 5:3, "Мінск" у Наваполацку перамог "Нафтан" з лікам 1:0, "Белшына" на сваім полі адолела "Гомель" — 3:1, а "Граніт" у гасцях — "Віцебск" — 3:2.

У БАТЭ 38 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 30.

Матчы 15-га тура пройдуць 8-10 жніўня.


Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі