Мінскае “Дынама” згуляла ўнічыю з “Чорным Морам” (відэа)
Сысці ад паразы мінчанам дапамог гол Сяргея Паліцевіча.
16 ліпеня мінскае “Дынама” гуляла ў Балгарыі з клубам “Чорнае Мора” ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раунда футбольнай Лігі Еўропы. Матч быў няпростым: гаспадары адкрылі лік на 11-й хвіліне і гэта крыху дэмаралізавала гасцей, аднак у другой палове сустрэчы гулец “Дынама” Сяргей Паліцевіч на 71-й хвіліне зраўняў лік і такім чынам уратаваў сваю каманду ад паразы. Вынік — 1:1.
“Дынама” гуляла ў складзе: Гутар — Вітус, Бангура, Паліцевіч (к), Бегуноў — Адамавіч, Корзун, Едзігаран, Быкаў — Бечырай, Расадкін.
Матч у адказ пройдзе 23 ліпеня на стадыёне “Трактар” у Мінску.
Фота: dinamo-minsk.by