Мінскае "Дынама" знізіла цэны на хатнія матчы Лігі Еўропы
Гаворка ідзе пра матчы з італьянскай "Фіярэнцінай" (2 кастрычніка), французскім "Генгамом" (23 кастрычніка) і грэчаскім ПАОКам (27 лістапада).
Зніжэнне коштаў склала ад 15 да 75 тысяч рублёў, або ад 8% да 19%, паведамляе БелаПАН. На гульню з "Фіярэнцінай" квіткі абыдуцца ў 125, 175, 275 і 425 тыс. рублёў у залежнасці ад сектара "Барысаў-Арэны" (раней — у 150, 200, 300 і 500 тыс.). На паядынкі з "Генгагом" і ПАОКам — у 85, 125, 225 і 325 тыс. (100, 150, 250 і 400 тыс.).
У стартавым матчы групавога раўнда Лігі Еўропы 18 верасня "Дынама" прайграла ў Салоніках ПАОКу з лікам 1:6.
Фота — fcbate.by