Мінскае «Юнацтва» пачне сезон у жалобных павязках
Мінскі хакейны клуб «Юнацтва» пачне сезон у жалобных павязках. Такое рашэнне было прынятае на арганізацыйным сходзе каманды пасля адпачынку. Нагадаем, нядаўна ў Расіі загінуў малады нападаючы клуба Аляксей Савін. Галоўны трэнер каманды Міхаіл Захараў цёплымі словамі згадаў Аляксея і звярнуўся з просьбай да хакеістаў правесці сезон з думкамі пра свайго сябра.
Месца Аляксея ў раздзявальні «Юнацтва» застанецца замацаваным за ім, там будзе вывешаная яго ігравая майка.
Прессбол
Месца Аляксея ў раздзявальні «Юнацтва» застанецца замацаваным за ім, там будзе вывешаная яго ігравая майка.
Прессбол