Мінскага прадпрымальніка затрымалі за 10 долараў, заданачаныя Nexta
Затрыманы прадпрымальнік з кубкамі ў руках
Байцы ГУБАЗіК затрымалі мінскага прадпрымальніка за тое, што ён заданаціў 10 долараў Nexta праз сістэму PayPal. Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.
Мужчына займаецца рознічным гандлем запчастак, якія былі ў выкарыстанні.
У відэароліку ён паказвае тры кубкі з гербам "Пагоня" і кажа, што піў з іх на дваровых чаяваннях. Затрыманы паабяцаў разбіць гэтыя кубкі пасля вызвалення.
Рэжым Лукашэнкі з красавіка 2022 года прызнаў Nexta "тэрарыстычнай арганізацыяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.