Мінская кальцавая дарога патрабуе тэрміновага рамонту
Мінская кальцавая дарога адслужыла той тэрмін, калі можна абыходзіцца без рамонта, і ёй тэрмінова патрабуецца замена пакрыцця. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента “Белаўтадор” Аляксандр Галаўнёў. Аляксандр Галаўнёў: “Ёй ужо восем гадоў. І практычна без рамонту. Зараз мы выходзім участкамі на бягучы рамонт. Восем гадоў – гэта нармальны тэрмін службы пакрыцця да рамонту бягучага. Зараз на ўсёй кальцавой трэба рабіць бягучы рамонт”.
Але давесці да ладу ўсю кальцавую цягам гэтага года дарожнікам наўрад ці ўдасца. Па-першае, гэта будзе цяжка зрабіць з-за вялікага па ёй руху. Па-другое, не хапае фінансавання. Паводле бюджэта краіны на 2010 год, на ўтрыманне ўсіх рэспубліканскіх дарог выдаткавана 282 міліярды рублёў.