Мінская міліцыя апублікавала аўдыё, як дзяўчына "здала" пратэстоўцаў
Мінская міліцыя апублікавала аўдыё, як дзяўчына "здала" пратэстоўцаў. Увечары 29 красавіка яны малявалі на будынках у раёне вуліцы Багдановіча бел-чырвона-белыя сцягі і клеялі налепкі. Школьніца ці студэнтка патэлефанавала ў Савецкае РУУС на лінію 102. "Я бачу, як людзі малююць сцягі БЧБ... два чалавекі — жанчына і мужчына", — паведаміла яна міліцыі, дапамагаючы іх злавіць.
На месца прыехаў нарад міліцыі, які затрымаў 33-гадовую жанчыну і 30-гадовага мужчыну. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці" (арт. 341 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.