Мінская міліцыя перакрыла канал паставак гашышу з Расіі (фота)
Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС Мінска перакрылі канал паставак гашышу з Расіі. Цягам тыдня міліцыянты затрымалі спажыўца дурмана, дваіх прадаўцоў і самога арганізатара паставак.
Кіраваў гэтай схемай 26-гадовы расіянін, які вазіў наркотыкі ў беларускую сталіцу. Яго затрымалі на арандаванай кватэры ў доме па вуліцы Славінскага. У тамбуры перад уваходам у кватэру знайшлі схованку, у якой заставаліся рэшткі прывезенай партыі наркотыка — 100 грамаў гашышу.
Сам затрыманы не спажываў наркотыкі, аднак рэгулярна прывозіў іх на замову. Ён дабіраўся да Мінска цягніком або аўтобусам, хаваючы “тавар” у асабістых рэчах. Малады чалавек каля году пражываў у Мінску і нідзе не працаваў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама