Мінскі АМАП штурмаваў кватэру, дзе гатавалі опій

Мінскі АМАП штурмаваў кватэру, дзе гатавалі опій

У Мінску супрацоўнікі АМАПа і наркакантролю штурмам узялі кватэру на вуліцы Сонечнай, ператвораную ў наркапрытон. Як паведамляюць "Мінск-навіны", пры гэтым праваахоўнікі затрымалі кампанію з пяці чалавек, якія гатавалі опій.

Паведамляецца, што незаконную дзейнасць арганізаваў 38-гадовы гаспадар кватэры. Ён, дарэчы, ужо неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі