Фестываль "Мост" сёлета не адбудзецца

Фестывалю "Мост" сёлета не будзе. Замест яго пройдзе новы фэст з іншай канцэпцыяй. Такая інфармацыя сёння з'явілася на афіцыйнай старонцы фэста ў Instagram, яе пацвердзіў Еўрарадыё і адзін з кіраўнікоў кампаніі "Атам Інтэртэймант" Андрэй Аляксееў, дадаўшы, што на рашэнне таксама паўплываў і канцэрт Linkin Park у Мінску, які патрабуе немалых фінансавых высілкаў.

"Канцэрт Linkin Park каштуе больш, чым каштаваў фестываль "Мост". Да таго ж, мы не хочам раздзяляць публіку і г.д.", — патлумачыў прамоўтар.

Ці адбудзецца "Мост" у наступным годзе, пакуль не вядома.

Фэст “Мост”: маленькі крок для чалавецтва, але вялікі для Беларусі

Нагадаем, фестываль "Мост" праходзіў 2013 і 2014 гадах на аэрадроме Баравая пад Мінскам. На яго сцэне выступілі зоркі сусветнай велічыні: Kasabian, Hurts, Guano Apes, Bullet for my Valentine, а таксама беларускія гурты “Дай Дарогу!”, AKUTE і іншыя. Па выніках музычнай прэміі Еўрарадыё “Даём рады” “Мост-2014” быў прызнаны фестывалем года.

Kasabian у Мінску: "У вас столькі верталётаў у горадзе лятае!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі