Мінскі суддзя Максім Трусевіч можа стаць "рэпрэсіўным" рэкардсменам
Мінскі суддзя Максім Трусевіч можа стаць "рэпрэсіўным" рэкардсменам. Як піша "Наша ніва", толькі за палітычную кампанію 2020 года ён прысудзіў па адміністратыўных справах больш за 5 гадоў зняволення!
Трусевіч працуе ў Першамайскім судзе. 7 снежня ён прысудзіў сямі дэманстрантам 124 сутак: Раман Шыбко — 25, Станіслаў Гушча — 25, Валер Сакалоў — 23, Віталь Кузьміч — 23, Віталь Карава — 14, Максім Канаш — 14 сутак арышту, Антон Яўцісаў — 25 базавых (немагчыма было даць суткі па стане здароўя). Некалькі працэсаў ён перанес ці адправіў пратаколы на дапрацоўку.
Але былі дні, калі Максім Трусевіч выносіў значна больш прысудаў. Напрыклад, толькі за палову працоўнага дня 26 кастрычніка ён пакараў 11 чалавек за ўдзел у нядзельным маршы агулам на 213 сутак арышту!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.