Мінскі таксовец даставіў пасажыраў-наркаманаў у міліцыю
Мінскі таксовец даставіў сваіх пасажыраў у міліцыю. Як паведамляе БЕЛТА, два хлопцы ехалі ў таксоўцы са сталічнага рэстарана хуткага харчавання. Падчас паездкі яны паводзілі сябе неадэкватна, запэцкалі ежай салон аўтамабіля. Калі кіроўца прапанаваў ім аплаціць паслугі хімчысткі, хлопцы груба адмовілі. Тады ён і павёз іх у міліцыю.
У міліцыі выявілася, што маладыя людзі знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення. Пры іх знайшлі тры скруткі з белым парашком. Акрамя таго, у хлопцаў быў пры сабе скрутак з купюры з напластаваннем парашка. Экспертыз а выявіла, што ў скрутках знаходзіўся асабліва небяспечны псіхатроп.
Паведамляецца, што затрыманыя — 16-гадовы і 18-гадовы мінчукі. 16-гадовы хлопец ужо быў асуджаны за незаконны абарот наркотыкаў, а яго 18-гадовы сябар — за хуліганства.
Цяпер на іх пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Ім пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: minsknews.by