"Мінскім пагадненням" 5 гадоў — ці дапамаглі яны Украіне?

"Мінскім пагадненням" 5 гадоў — ці дапамаглі яны Украіне?

Роўна пяць гадоў таму, ноччу з 11 на 12 лютага 2015 года, у Мінску сабраліся лідары чатырох краін — Германіі, Францыі, Украіны і Расіі. Сабраліся з адной мэтай: зрабіць усё магчымае, каб на ўсходзе Украіны нарэшце ўсталяваўся мір. Па выніку сустрэчы, якая цягнулася 18 гадзін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд, Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дакумент з 13 пунктаў.

Чаму рашэнні "нармандскай чацвёркі" так і не прынеслі мір на Данбас? Хто ці што перашкодзіла выкананню "Мінскіх пагадненняў"? Ці была ад той сустрэчы 2015 года карысць і ці магчыма так "перафарматаваць" перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, каб туды прыйшоў мір?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё праз скайп з Кіева адказвае ўкраінскі палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі