Мінскія чыноўнікі падлічылі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу
У Беларусі дзеці павінны хадзіць у школу ў адзенні дзелавога стылю / БЕЛТА
Сабраць вучня пачатковай школы да 1 верасня абыйдзецца бацькам у суму ад 370 да 1 122 рублёў, падлічылі ў дзяржаўным аб'яднанні "Сталічны гандаль і паслугі". На старшакласніка прыйдзецца выдаткаваць больш: ад 462 да 1 392 рублёў. Такія лічбы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны". За аснову бралі пералік тавараў, які рэкамендуе набыць бацькам школьнікаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.
"У гэты спіс уваходзяць адзенне дзелавога стылю, абутак, галантарэя, у тым ліку і заплечнік, канцылярыя і іншыя школьныя прыналежнасці", — распавяла прадстаўніца прадпрыемства "Сталічны гандаль і паслугі" Анастасія Макарская. У параўнанні з мінулым годам, кошт школьнай экіпіроўкі падаражэў на 10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.