Мінскія ратавальнікі выязджалі на аварыю ў будынак Нацбанка

Мінскія ратавальнікі выязджалі на аварыю ў будынак Нацбанка

Незвычайна вялікую колькасць пажарных машын назіралі сёння мінчукі ў цэнтры горада на вуліцы Кальварыйскай. Каля самога будынка стаяў натоўп офісных работнікаў. У сацсетках з'явіліся звесткі, што здарэнне адбылося ў адным з будынкаў Нацбанка.

У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Мельчанка распавяла:

Мельчанка: "У 13.03 нам паступіла паведамленне, і нашы падраздзяленні выехалі па адрасе Кальварыйская, 7 — там знаходзіцца адно з аддзяленняў Нацбанка. Падраздзяленнем было выяўлена, што адбылося аплаўленне ізаляцыі ў сервернай шафе. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі