"Мінсктранс" не пацвярджае чуткі пра падаражэнне праезду
Паводле некаторай інфармацыі, праезд можа падарожаць на 500 рублёў.
У інтэрнэце з'явіліся звесткі пра хуткае падаражанне праезду ў грамадскім транспарце Мінска. Паведамляецца, што квіткі падаражэюць на 500 рублёў — да 4500 рублёў. У кіроўцы квіток будзе, нібыта, каштаваць 5000 рублёў, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў — 6000 рублёў.
Аднак намесніца генеральнага дырэктара “Мінсктранса” Ірына Якубоўская ў гутарцы з Еўрарадыё інфармацыю пра падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце не пацвердзіла.
Якубоўская: "Першы раз чую ад вас. У мяне дакументаў ніякіх па гэтым пытанні няма".
Нагадаем, што папярэдняе падаражанне праезду ў Мінску было сёлета 9 жніўня.
Фота — onliner.by