Мінскую гінекалагічную клініку цалкам аддалі пад хворых з COVID-19
Хворых з каранавіруснай інфекцыяй будуць размяшчаць у Мінскай гінекалагічнай клініцы. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.
"Пад размяшчэнне пацыентаў з COVID-19 аддадзена 160 ложкаў — гэта значыць, гэта ўся клініка", — патлумачыў чыноўнік.
Кавідных хворых у Мінску лечаць таксама ў 1-й, 2-й, 3-й, 4-й, 5-й, 6-й і 10-й клініках ды ў дзіцячай і дарослай інфекцыйных клініках.
У 11-й клініцы пацыенты праходзяць рэабілітацыю пасля перанесенага каранавіруса.
Па стане на 9 лістапада ў Беларусі было зарэгістравана 983 новыя выпадкі захворвання на COVID-19. Агульная колькасць хворых з пачатку эпідэміі склала 107 262 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.