Мінскую керамістку Карнееву асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Наталля Карнеева / фота з асабістага архіву
Наталля Карнеева / фота з асабістага архіву

44-гадовую Наталлю Карнееву асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у маршах пратэсту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Яе затрымалі ў жніўні разам з мужам і дачкой, якую адправілі ў прытулак.

Сёння, 2 лістапада, суддзя Заводскага раёна Мінска Жанна Хвайніцкая прызнала Наталлю Карнееву вінаватай ва ўдзеле ў акцыях пратэсту па арт. 342 КК Беларусі "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Карнееву асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Раней СМІ пісалі, што апеку над дачкой Наталлі Карнеевай хацелі аформіць трое блізкіх людзей, але ўсім заяўнікам адмовілі па фармальных прычынах. Муж Наталлі не можа забраць дзіця дадому, бо не з'яўляецца ёй родным бацькам.

Наталля Карнеева — кераміст з вопытам работы больш за 13 гадоў, яна вяла майстар-класы па лепцы з гліны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі