Мінус 4,5% за год. Белстат апублікаваў новыя дадзеныя па заробках

Мінус 4,5% за год. Белстат апублікаваў новыя дадзеныя па заробках

Паводле звестак Белстата, у чэрвені 2016 года сярэдні заробак спецыялістаў, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склаў 3762 новых рублі. Таксама значна больш за іншых зарабляюць работнікі паветранага транспарту (1886 рубль), хімічнай прамысловасці (1251 рублёў) фінансісты і страхавальнікі (1215).

Менш за ўсё ў Беларусі зарабляюць сацыяльныя работнікі (422 рублі), работнікі бібліятэк, архіваў, музеяў (429).

Сярэдняя намінальная заработная плата ў Беларусі ў чэрвені 2016 года склала 739 рублёў. Рэальная зарплата у чэрвені 2016 года ў параўнанні з чэрвенем 2015 года знізілася на 4,5%. Самы вялікі сярэдні заробак атрымліваюць мінчане ― 1045 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі