Мінздароўя патрабуе ад прыватных аптэк мець не менш за 40% беларускіх лекаў
У прыватных аптэках стане больш беларускіх лекаў, ілюстрацыйнае фота
Недзяржаўныя аптэчныя сеткі павінны павялічыць долю айчынных прэпаратаў у продажы да 40%. Такое патрабаванне было агучанае па выніках нарады ў Мінздароўя. Яе правёў кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч з прадстаўнікамі 20 найбуйнейшых беларускіх фармсетак.
Напрыклад, удзельная вага беларускіх лекаў у агульным аб'ёме продажаў сістэмы "Фармацыя" складае больш за 50%.
У Мінздароўя падкрэсліваюць, што і надалей будуць жорстка кантраляваць цэны на лекавыя прэпараты ў Беларусі. Кантроль закране не толькі пастаўшчыкоў, але і аптэчныя сеткі.
Раней у МАРГ таксама абяцалі зрабіць больш жорсткім кантроль за наяўнасцю беларускіх лекаў у аптэках. Паводле звестак гэтага ведамства, каля 50% медыкаментаў у беларускіх аптэках у вартасным выражэнні з'яўляюцца імпартнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.