Мінздароўя праверыць дактароў, якія атрымліваюць менш за 2300 рублёў

Дзмітрый Піневіч / TUT.by
Дзмітрый Піневіч / TUT.by

Міністэрства аховы здароўя будзе маніторыць заробкі медыкаў, якія атрымліваюць менш за 2300 рублёў — такі сярэдні заробак па краіне. Адпаведную заяву зрабіў 14 снежня кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з даручэннем Лукашэнкі кавідныя надбаўкі былі трансфармаваныя, і цяпер усе медыкі атрымліваюць дыферэнцыяваныя даплаты.

Пасля гэтых надбавак, як сказаў Піневіч, заробкі ўсім катэгорыям медыкаў зноў былі павышаныя.

"Я ведаю, як некаторыя негатыўна адрэагавалі на маю заяву пра сярэдні заробак па краіне. Таму анансую: Міністэрства аховы здароўя разам з прафсаюзам будзе аналізаваць усе ўстановы аховы здароўя і выяўляць тых дактароў, у якіх заробкі ніжэйшыя за сярэднія па краіне. А гэта, нагадаю, 2300 рублёў. Мы будзем разбірацца, чаму так здарылася", — цытуе прэс-служба Мінздароўя словы міністра.

Піневіч дадаў, што заробак "трэба зарабіць якаснымі паказчыкамі аказання медыцынскай дапамогі — гэтага чакае ад нас насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі