Міратворцы назаўсёды: Беларусь збіраецца памірыць яшчэ і Косава з Сербіяй?

Мюнхенская канферэнцыя бяспекі ў Мінску. Тут і далей фота Reuters
Мюнхенская канферэнцыя бяспекі ў Мінску. Тут і далей фота Reuters

31 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі адбылася яшчэ адна сустрэча, больш прыватная. За ланчам некалькімі эмацыйнымі рэплікамі абмяняліся прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч і прэзідэнт Косава Хашым Тачы.

Миротворцы навсегда: Беларусь собирается помирить ещё и Косово с Сербией?

"Так, мы сустрэліся з містэрам Тачы. Мы казалі пра дыялог паміж Бялградам і Прышцінай і пра выклікі, якія стаяць перад намі, — пазней распавяла журналістам Брнабіч. — Я поўная надзей, што мы прыйдзем да пагаднення, да нейкага кампрамісу, вынікам якога стане доўгатэрміновая стабільнасць і росквіт не толькі для Сербіі, але i для ўсяго рэгіёна".

Ана Брнабіч празрыста намякнула, што ў косаўскім канфлікце Беларусь больш сімпатызуе сербам: "Мы атрымліваем шмат падтрымкі ў міжнародных арганізацыях і ведаем, што Беларусь заўсёды на нашым баку. І гэта шмат значыць ".

Так што ці атрымаецца з Беларусі нейтральная пляцоўка для перамоваў паміж Сербіяй і Косава — вялікае пытанне. Тым больш што меркавання Хашыма Тачы з гэтай нагоды журналісты так і не пачулі.

Затое адзін з удзельнікаў дыскусіі пра "Мінскі працэс" урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны не стаў хаваць, што лічыць: за ланчам пачаўся ні больш, ні менш — новы "Мінскі працэс".

"Гэта ўжо дух Мінска, і сёння ён лунаў падчас ланчу, калі мы бачылі адкрытую дыскусію першых асоб Косава і Сербіі".

Імя гэтага спікера мы не можам назваць, паколькі дыскусійная сесія вялася па правілах "Chatham House".

Не хаваў задавальнення ад таго, што адбываецца, і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Миротворцы навсегда: Беларусь собирается помирить ещё и Косово с Сербией?

"Ведаеце, што мне спадабалася падчас ланчу, у дыскусіі, прысвечанай урэгуляванню косаўскай праблемы? Прадстаўнікі абодвух бакоў шмат разоў ужылі словы "дыялог", "кампраміс", "неабходнасць знаходжання кампрамісу". Лічу, што ўжо нават гэтым сустрэча важная, таму што бакі выказваюць гатоўнасць да дыялогу, а дыялог у нашым разуменні — у разуменні Рэспублікі Беларусь — з'яўляецца адзіным сродкам для вырашэння ўсіх праблем".

Сербы і касавары канфліктуюць з пачатку 1990-х, калі была абвешчаная незалежнасць косаўскай Рэспублікі. Косава з'яўляецца толькі часткова прызнанай дзяржавай. У прыватнасці, Беларусь, якая прымае сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, не прызнае незалежнасць Косава.

Але сёння афіцыйны Мінск пайшоў у гэтым пытанні на хітрыкі. У спісе ўдзельнікаў канферэнцыі на рускай мове Хашым Тачы названы проста: "палітычны дзеяч, Косава". А вось у спісе, складзеным па-ангельску, ён ужо "President, Republic of Kosovo, Pristina". Сапраўды Беларусь — краіна кампрамісаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі