“Мірныя людзі”: ці ўратуецца Лукашэнка ад пакарання — стрым з Цыганковым
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
Мінабароны Беларусі катэгарычна адмаўляе саму магчымасць правядзення агульнай мабілізацыі следам за Расіяй і ў звязку з акупацыйнай вайной Крамля ва Украіне. Лукашэнка чарговы раз паставіў на свой прайгравальнік пласцінку з песняй “мы ні на кога не нападалі і ніколі не былі крыніцай пагрозы”. Але дзверы беларускага дома для расійскіх акупантаў лукашэнкаўскі рэжым трымае адчыненымі, а рэпрэсіі ў гэтым доме толькі пашыраюцца.
Ці варта чакаць, што беларускае войска далучыцца да расійскай акупацыі ва Украіне і якія пагрозы нясе знаходжанне расійскіх вайскоўцаў на беларускай зямлі? Перамовы рэжыму з Захадам — наколькі яны магчымыя і якая роля адведзеная ў гэтым фарсе Канапацкай? Прызнанне расійскімі акупаваных украінскіх тэрыторый і ўдары Украіны па расійскіх аб’ектах у Беларусі — што больш імаверна? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.