"Міс-Беларусь — 2008" Вольгу Хіжынкову не выпусцілі з Акрэсціна

"Міс-Беларусь — 2008" Вольгу Хіжынкову не выпусцілі з Акрэсціна

11 снежня Вольгу Хіжынкову не выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Увечары да сваякоў, сяброў і журналістаў, якія чакалі яе вызвалення, выйшлі супрацоўнікі ўстановы і сказалі, што Хіжынкова пакуль застанецца за кратамі. Яны спаслаліся на нейкую пастанову суда, паводле якой яна застанецца на Акрэсціна "як мінімум 72 гадзіны".

Вольга Хіжынкова, "Міс-Беларусь — 2008", былая прэс-сакратарка ФК "Дынама-Брэст", была затрымана ў цэнтры Мінска 8 лістапада (у той дзень у сталіцы праходзіла чарговая масавая акцыя пратэсту). Праз тры дні яе судзілі на адміністрацыйны арышт першы раз. Пасля былі яшчэ два суды за ўдзел у розных акцыях пратэсту. У выніку Хіжынкова правяла за кратамі больш за месяц. Калі яе вызваляць, невядома. Па адной версіі, Вольгу зноў асудзілі, па іншай — яе тэрміны не накладваліся адзін на аднаго, а суміраваліся, таму яшчэ застаецца 9 сутак арышту.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Вольга Хіжынкова публічна выступіла супраць гвалту беларускіх сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары, яна смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў нашай краіне. У выніку Хіжынкова засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

22 лістапада за кратамі Вольга Хіжынкова адзначала свой дзень народзінаў.

"Міс-Беларусь — 2008" Вольгу Хіжынкову не выпусцілі з Акрэсціна
Акрэсціна, вечар 11 снежня / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі