Мітрапаліт Павел: Беларуская мова ў Беларусі павінна быць асноўнай

Патрыяршы экзарх адзначыў, што беларускую мову разумее, але пакуль не валодае мовай настолькі, каб размаўляць на ёй. Ён паведаміў, што набыў дапаможнік па беларускай мове і "некалькі разоў яго адкрываў". Мітрапаліт адзначыў, што калі праваслаўныя вернікі захочуць маліцца на роднай мове, то ён падтрымае гэтую ідэю.



Кіраўнік Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў лічыць, што заява мітрапаліта ўмацуе пазіцыі тых святароў, якія карыстаюцца беларускай мовай:



Трусаў: "Святары ў нас, дзякуй богу, мясцовыя ўжо, тутэйшыя. Некаторыя з іх, як айцец Сергій Гардун, даўно ўжо набажэнствы вядуць па-беларуску. Я думаю, гэта іх падмацуе. Я ведаю ўжо шмат святароў (асабліва маладых), якія не цураюцца мовы, гавораць на ёй, дзяцей хрысцяць".



Дарэчы, у ТБМ праваслаўных святароў няма, кажа Трусаў. Праўда, і каталіцкіх ксяндзоў там хіба што чатыры чалавекі. Але праваслаўныя святары актыўна супрацоўнічаюць з ТБМ. Па словах Трусава, ён асабіста ведае каля трох дзясяткаў такіх чалавек — у Лідзе, Гродне, Мінску.


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі