Мітрапаліт Павел хоча прыняць беларускае грамадзянства (відэа)
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" тэлеканала АНТ, якая выйшла ў эфір 26 студзеня.
Па словах мітрапаліта, гэтую тэму ён абмяркоўваў з кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы Кірылам перад прыездам у Беларусь і атрымаў дабраславенне. Як вядома, мітрапаліт Павел — грамадзянін Расіі, ён служыў у Разані.
"У Беларусі хачу працаваць і служыць менавіта так, як калі б з'яўляўся грамадзянінам Беларусі. Таму і хачу прыняць беларускае грамадзянства", — сказаў кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Па словах мітрапаліта Паўла, гэта не з'яўляецца "палітычным трукам, палітычным крокам". "Гэта маё жаданне — адчуваць тут дома не толькі духоўна, але і юрыдычна", — заявіў ён.
Фота — Еўрарадыё