Мітрапаліт Павел хоча знесці гістарычныя дамы ў цэнтры Мінску (дакумент)

 Мітрапаліт Павел хоча знесці гістарычныя дамы ў цэнтры Мінску (дакумент)

Чарговым тром гістарычным дамам у цэнтры Мінску пагражае знос. З адпаведнай просьбай Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел звярнуўся да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай.

Ліст мітрапаліта апублікаваў у сваім акаўнце на фэсбуку кіраўнік Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Гаворка ў лісце ідзе пра дамы №№ 6, 6а і 8 па вуліцы Вызвалення, якія ўваходзяць у квартал гістарычнай забудовы першай катэгорыі. Па словах мітрапаліта, два дамы не эксплуатаваліся больш за 25 гадоў. Адзін з будынкаў ў аварыйным стане, а другі — у выглядзе руінаў. У 1998 годзе спецыялісты абследавалі будынкі і прыйшлі да высновы пра немэтазгоднасць аднаўленчых работ.

Мітрапаліт Павел прапаноўвае знесці дамы і на іх месцы пабудаваць каменны храм Уваскрасення Славушчага, а таксама комплекс будынка духоўна-адміністратыўнага цэнтра Беларускага Экзархата.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы просіць выключыць згаданыя будынкі са спісу гісторыка-ультурных помнікаў, "паколькі яны не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці". Прапануецца таксама ўзгадніць дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення.

 Мітрапаліт Павел хоча знесці гістарычныя дамы ў цэнтры Мінску (дакумент)
 Мітрапаліт Павел хоча знесці гістарычныя дамы ў цэнтры Мінску (дакумент)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі