Мітрапаліт Павел: Унія не з’яўляецца нацыянальнай рэлігіяй беларусаў

Мітрапаліт Павел: Унія не з’яўляецца нацыянальнай рэлігіяй беларусаў

Унія не з’яўляецца нацыянальнай рэлігіяй беларусаў. Такую заяву зрабіў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падчас пропаведзі ў кафедральным Спаса-Прэабражэнскім саборы Магілёва. Пропаведзь адбылася ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных свяціцелю Георгію Каніскаму, якія праходзяць у абласным цэнтры 5-6 жніўня.

Кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы нагадаў, што патрыярх Кірыл на сустрэчы з папай рымскім падпісаў дакумент, у якім асуджаецца ўнія. Па словах мітрапаліта Паўла, унія не аб’ядноўвае, а наадварот “была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру”. Ён таксама адзначыў, што дзякуючы дзейнасці свяціцеля Георгія Каніскага ў праваслаўную веру вярнуліся сотні тысяч чалавек.

Таксама мітрапаліт Павел сказаў, што цяпер “ніхто не прыцясняе за рэлігійныя перакананні, можна хадзіць або не хадзіць у храмы, аднак гэта ёсць спакуса свабодай і трэба спытаць сябе, як часта мы наведваем храмы, датрымліваемся запаведзяў Божых”.

Сёлета праваслаўная грамадскасць Магілёва ініцыявала перайменаванне плошчы Арджанікідзэ ў плошчу свяціцеля Георгія Каніскага. У падтрымку гэтай ідэі сабралі болей за 2,5 тысячы подпісаў, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі