Мітрапаліт Павел за правіны адправіў у манастыр траіх святароў
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел сваім указам забараніў траіх святарам служэнне на адзін год. Яны дапусцілі правіны і цяпер іх накіруюць у манастыр для нясенне паслушання, не звязанага са служэннем у святарным сане. У прыватнасці, такое рашэнне было прынятае ў дачыненні да іерэя Сяргея Асташонка з прыходу храма іконы Божай Маці “Уладзімірская” ў Мінску. Гэтага святара накіруюць у сталічны Елісавецінскі манастыр на паслушанне ў той якасці, якую вызначыць духоўнік.
За самавольнае пакіданне святарніцкага служэння пакараны і святар Генадзь Тараповіч. Яго таксама на год накіроўваюць у Елісавецінскі манастыр. У выпадку бездакорнага паслушання і замірэння з жонкай яго могуць аднавіць у сане.
За неаднаразовае парушэнне царкоўнай дысцыпліны і пастырскай прысягі мітрапаліт забараніў у служэнні і протаіерэя Фёдара Крываноса. Яго накіроўваюць у Жыровіцкі мужчынскі манастыр, перадае БЕЛТА.
Апроч таго, мітрапаліт Павел зрабіў некаторыя кадравыя перастаноўкі ў Мінскай епархіі. Замест Аляксандра Шымбалёва аддзел адукацыі і катэхізацыі ўзначаліў протаіерэй Святаслаў Лявіцкі. На пасадзе сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Мікалая Коржыча змяніў протаіерэй Сяргей Волкаў.