Міжнародны футбольны летнік для дзяцей адкрыўся ў Мінску
У ім удзельнічае па 150 юных гульцоў 2000-2014 гадоў нараджэння з Літвы і Беларусі, 20 трэнераў і 5 куратараў.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футболу. Летнік праводзяць з 2 па 16 жніўня з рамках праграму транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь” пад эгідай Еўрасаюза і БФФ. Летась аналагічнае мерапрыемства ладзілі ў Літве.
Летнік будзе праводзіцца ў два этапы: з 2 па 9 жніўня (аматарскі футбол) і з 9 па 16 жніўня (прафесійны футбол). Для кожнай групы ўдзельнікаў будуць арганізаваныя майстар-класы, экскурсіі і забаўляльныя праграмы. Трэніроўкі будуць праходзіць на футбольных палях БФФ.
Ініцыятар праекту генеральны дырэктар Федэрацыі футбола Літвы Эдвінас Эймантас заявіў, што такія летнікі не толькі падвышаюць фізічную актыўнасць дзяцей і развіваюць футбол, але і з’яўляюцца выдатным спосабам падтрымання адносінаў з суседняй краінай.
Кошт праекту — 213 851 еўра, яго фінансуе Еўрасаюз.