Моцны снегапад і аранжавы ўзровень небяспекі ў выхадныя
Снегапад і галалёд
23 лістапада ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы там чакаюцца снегапад і галалёдзіца, а тэмпература складзе ад -4 да +1°С.
У іншых абласцях ноччу будзе яшчэ халадней — да -7°С. Галалёдзіца таксама магчымая ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях — там абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Толькі на Брэстчыне анамальных з'яў надвор'я не прагназуецца.
МНС раіць у снегапад і галалёдзіцу ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым транспарце, а таксама абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.