Мокры снег чакаецца зранку ў суботу па паўночным усходзе Беларусі

Мокры снег чакаецца зранку ў суботу па паўночным усходзе Беларусі

У суботу, 29 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай па паўночным усходзе краіны магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні, умераны, днём у асобных раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад +3 да +9, па паўночным усходзе — ад нуля да 2 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 8-14 вышэй за нуль.

У апошні дзень верасня ападкаў у нашай краіне не чакаецца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём па поўначы парывісты. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі да 0...-4 градусаў. Па поўначы краіны чакаецца ад 1 да 4 са знакам "плюс". Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі