Моладзевыя актывісты не прызнаюць Кангрэс дэмакратычных сіл

Шэраг моладзевых ініцыятыў заявіў пра непрызнанне запланаванага на 26-27 траўня ў Мінску Кангрэса дэмакратычных сіл. Адпаведная заява распаўсюджана праз інтэрнет. Аўтары заявы выступаюсь "за рэальнае аб'яднанне высілкаў апазіцыйных сілаў не для "кансалідацыі" інтарэсаў і амбіцый лідэраў, а для перамогі над рэжымам, пры якім Беларусь асуджаная заставацца палітычна і эканамічна неразвітай".

Заяву падпісалі прадстаўнікі Беларускага моладзевага руху Амерыкі, інтэрнет-супольнасці "Трэці шлях" і шэрагу незарэгістраваных моладзевых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі