Мора агню: жахлівыя пажары ў Каліфорніі забралі жыцці 16 чалавек

Пажар у Каліфорніі

Пажар у Каліфорніі / Robyn Beck/AFP via Getty Images

Каліфарнійскія пажары забралі жыцці 16 чалавек, і дагэтуль няма дакладнага адказу на пытанне, што іх выклікала піша ВВС.

"Акруга Лос-Анджэлес перажыў яшчэ адну ноч няўяўнага жаху і гора", — сказала акруговы інспектар акругі Лос-Анджэлес Ліндсі Харват.

Сем суседніх з Каліфорніяй Штатаў, а таксама федэральны ўрад, Канада і Мексіка накіравалі рэсурсы на дапамогу мясцовым жыхарам.

Вядома, што парывісты вецер Санта-Ана, які справакаваў пажары ў самым пачатку, зноў узмоцніцца ў гэтыя выходныя. Распараджэнне аб эвакуацыі атрымалі жыхары прыгарада Лос-Анджэлеса — Брэнтвуда. Тут жывуць Арнольд Шварцэнэгер і генеральны дырэктар Disney Боб Айгер.

Таксама ў зоне эвакуацыі знаходзіцца цэнтр Геці — Музейны комплекс, які размешчаны на вяршыні ўзгорка. У ім захоўваецца больш за 125 тыс. твораў мастацтва, у тым ліку шэдэўры Ван Гога, Рэмбранта, Рубенса, Манэ і Дэга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі