"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі

"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі

13 лістапада беларусы пачалі атрымліваць незвычайныя смскі. Аўтары рассылкі прапаноўваюць грошы... за негатыўная водгукі:

 

"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі
Тая самая смска і "падрабязнасці".

"Для таго, каб атрымаць грошы на тэлефон (а менавіта на рахунак мабільнага тэлефона мы будзем адпраўляць грошы), трэба напісаць водгук з сярэдняй ацэнкай ніжэй за 4. Не забывайце, што мы пакідаем за сабой права праверкі кожнага водгуку, ― чытаем умовы "акцыі" на сайце. ― Водгук павінен быць інфарматыўным, проста выставіць ацэнку не атрымаецца. Водгукі прымаюцца ТОЛЬКІ на арганізацыі, якія аказваюць паслугі насельніцтву.

<...>

0,5 рубля ― гэта крамы, салоны прыгажосці, кавярні і рэстараны, банкі, рамонтныя майстэрні і г.д.

1 рубель ― будаўнічыя кампаніі, вытворцы вокнаў, дзвярэй. Нацяжныя столі і г.д."

Праектам Mnenie.by кіруе Ягор Дарафееў. Яшчэ адзін яго праект ― каталог нерухомасці Hata.by ― часам нагадвае пра сябе хуліганскай рэкламай, якая не вельмі падабаецца Генеральнай пракуратуры:

 

"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі
Рэклама, за якую Генпракуратура папярэдзіла Ягора Дарафеева. Фота: kaktutzhit.by

А новая крэатыўная ідэя Дарафеева, натуральна, не спадабаецца бізнесменам. Адзін з мінскіх рэстаратараў у прыватнай размове з Еўрарадыё назваў "акцыю" не іначай, як "спажывецкім тэрарызмам".

"Ну, разумееце... Слова "шантаж" тут не зусім да месца. Мы нікога не душым, тут ніхто нікога не шантажуе. Мы не тэлефануем арганізацыям і не кажам ім: "Заключыце дамову з намі, іначай мы апублікуем негатыўны водгук!", ― бо мы яго апублікуем так ці інакш. Мы проста кажам: "Давайце сябраваць!" ― тлумачыць сваю задумку Ягор Дарафееў. ― Самі мы водгукаў не пішам. Рэальны кліент, рэальны тэлефон. Можаце называць нас п*дарасамі. Але за першы дзень мы заплацілі васьмі людзям. І яшчэ станоўчыя водгукі былі".

Па словах Дарафеева, адзін з прынцыпаў сайта ― не выдаляць апублікаваныя водгукі. Заснавальнік спажывецкага сервісу лічыць, што гэтым ён у выгадны бок адрозніваецца ад канкурэнтаў ― Otzyvy.by ды Onliner.by.

"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі
Фота: Lara / Flickr

Колькі трэба заплаціць, каб негатыўны водгук не з'явіўся на Mnenie.by?

"Прыйшоў адмоўны водгук з ацэнкай "0". Мы яго не выдаляем. Але ў нас ёсць паслуга, якую мы прапаноўваем арганізацыям. Кошт ― 200 рублёў на тры месяцы, ― працягвае Ягор Дарафееў. ― У чым сутнасць: у бізнеса, хутчэй за ўсё, ёсць база з кантактамі. Ён нам дае тэлефоны ― мы іх абзвоньваем. Водгук мы не выдаляем, але прапануем падняць ацэнку. Калі тэлефануем, дык задаем пытанні: ці свае, ці тыя, якія нам загадзя падрыхтавалі. І на падставе апытання фарміруем пісьмовы водгук. Прычым, запіс размовы прыкладаем".

Ага, слова "шантаж" тут "не вельмі да месца". Проста за 66 рублёў на месяц прадпрымальнікі могуць аформіць нешта накшталт падпіску на водгукі. Калі нехта прыходзіць на Mnenie.by з негатывам пра тую ці іншую кампанію, сайт звязваецца з яе прадстаўнікамі і дае тыдзень на пошукі паразумення.

"Можаце напісаць, што мы п*дарасы". Сайт плаціць грошы за негатыўныя водгукі
Фота: SHOK-1 / Flickr

"Калі з намі заключаная дамова на абслугоўванне, да публікацыі водгука ў арганізацыі ёсць тыдзень на тое, каб вырашыць пытанне. Але мы тлумачым: калі кліент упіраецца і кажа, што не хоча нічога мяняць, дык праз тыдзень водгук аўтаматычна апублікуецца на сайце", ― падсумоўвае кіраўнік праекту.

Ці ёсць парушэнне закона ў тым, каб "набываць" негатыўныя водгукі?

А таксама ў тым, каб браць грошы за магчымасць іх выправіць. З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да юрыстаў з Беларускага таварыства абароны спажыўцоў і з Мінскага таварыства спажыўцоў. Але ні там, ні там аператыўна пракаментаваць бізнес-мадэль Ягора Дарафеева не змаглі. Маўляў, раней з такім не сустракаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі