МТС мяняе лагатып і адмаўляецца ад яйка

Лагатып МТС з яйкам / bestbelarus.by 
Лагатып МТС з яйкам / bestbelarus.by 

30 сакавіка кампанія МТС абвесціць пра поўнамаштабны рэбрэндынг, распавёў агенцтву РБК прэзідэнт кампаніі Вячаслаў Нікалаеў. Новы лагатып кампаніі будзе без яйка. Гэта будзе квадрат чырвонага колеру з літарамі М, Т і С па перыметры.

Па словах дырэктара расійскага МТС, даследаванне паказала, што цяпер іх кампанія асацыюецца ў кліентаў не з яйкам, а з чырвоным колерам. А яйка выклікае асацыяцыі з "чымсьці алдскульным і класічным".

Лагатып з яйкам кампанія выкарыстоўвала з 2006 года. У Беларусі з МТС за парушэнне аўтарскіх правоў судзіліся паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец, якія яшчэ на пачатку 1990-х стварылі цыкл твораў пад назвай "Яйкаквадраты".

У Беларусі лагатып МТС апошні раз мяняўся ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі