МУС: Амністыя ў 2017 годзе не плануецца

МУС: Амністыя ў 2017 годзе не плануецца

Міністэрства ўнутраных справаў заяўляе, што амністыя сёлета не плануецца. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка падчас прамой лініі, перадае sb.by

Паводле яго словаў, справы асуджаных, якія маюць дысцыплінарныя спагнанні, абавязкова разглядаюцца, калі заходзіць гаворка пра датэрмінвае вызваленне ці змякчэнне пакарання. Аднак яны могуць не прайсці камісію праз свае спагнанні.

Таксама Сяргей Дарошка паведаміў, што на сёння ў Беларусі адбываюць пакаранне каля тысячы замежных грамадзян і з імі не ўзнікае “ніякіх праблем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі