МУС не пацвердзіў звесткі пра новую справу, распачатую супраць Аўтуховіча
Міністэрства ўнутраных спраў не пацвердзіла інфармацыю пра новую справу, распачатую ў адносінах ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Прынамсі, прэс-служба МУС не валодае такімі звесткамі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, электроннае выданне "Ежедневник" сёння паведаміла, што Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю выявіла змову, мэтай якой была фізічная ліквідацыя губернатара Гродзенскай вобласці Ўладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Замах, нібыта, планаваўся вясной-восенню 2005-га з выкарыстаннем выбухоўкі і гранатамёта. Група мяркуемых "тэрарыстаў" складалася з былых "афганцаў", у тым ліку і Аўтуховіча.
Няма інфармацыі пра новую крымінальную справу і ў адваката прадпрымальніка Паўла Сапелкі. А праваабаронца Алег Воўчак сказаў, што інфармацыю пра крымінальную справу ён атрымаў ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аўтуховічам і быў вызвалены з следчага ізалятара.