МУС плануе ўзброіць паштальёнаў рэвальверамі, пісталетамі і аўтаматамі
Работнікі "Белпошты" цяпер будуць узброеныя. Адпаведная норма закладзеная ў пастанове МУС №78 ад 22 сакавіка 2021 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 чэрвеня.
У пастанове МУС вызначыла нормы забеспячэння зброяй і боепрыпасамі, якія будуць выдаваць работнікам прадпрыемстваў з "асаблівымі статутнымі задачамі".
"Белпошта" ўпершыню трапіла ў лік арганізацыяў, чые работнікі атрымаюць агнястрэльную баявую зброю. Пісталет ці рэвальвер змогуць мець пры сабе начальнікі вузлоў сувязі, участкаў, аддзяленняў сувязі, галоўнай касы, аператары сувязі, паштальёны і кіроўцы.
Аператарам сувязі акрамя пісталетаў ці рэвальвераў узброяць яшчэ і аўтаматамі.
Таксама зброю атрымаюць работнікі дзяржаўнага прадпрыемства "Спецыяльная сувязь" — фэльд’егеры па спецдаручэннях ды іншыя асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.