МУС прапаноўвае ўзмацніць адказнасць за продаж і спажыванне насвая

МУС прапаноўвае ўзмацніць адказнасць за продаж і спажыванне насвая

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прапаноўвае ўзмацніць адказнасць за незаконны абарот насвая. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанціна Шалькевіча.  Адпаведныя змены могуць быць унесеныя ў прэзідэцкі дэкрэт № 28 ад 17 снежня 2002 года “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абарону і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў”. Паводле такіх зменаў, штраф за гандаль насваем можа павялічыцца да 70 базавых велічыняў з канфіскацыяй некурыльных тытунёвых вырабаў, а таксама транспартных сродкаў, выкарыстаных для іх перамяшчэння. 

За 9 месяцаў бягучага года з нелегальнага абароту адабрана амаль 2,5 тысячы кілаграмаў насвая, што на 1 550 кілаграмаў болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Складзена 56 пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэннях, да адказнасці прыцягнуты 51 чалавек. Таксама ў МУС адзначаюць, што “адкрыты гандаль насваем у грамадскіх месцах абурае грамадзян, якія звяртаюцца ў міліцыю са скаргамі”.

Адзначым, што насвай не з'яўляецца наркотыкам і на сёння яго распраўсюд кваліфікуецца як незаконная прадпрымальніцтвая дзейнасць.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі