МУС правядзе перадвыбарчыя вучэнні — на выпадак "ускладнення абстаноўкі"

Затрыманне на "выбарчым участку"

Затрыманне на "выбарчым участку" / МУС РБ

19-22 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў правядзе вучэнні — на выпадак "ускладнення абстаноўкі" падчас выбараў.

Паведамляецца, што ў вучэнняў будуць тэарэтычная і практычная часткі, а этапы трэніровак пройдуць у Мінску, абласных і раённых цэнтрах.

"Мэта ўводных задач — недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку", — заяўляюць у прэс-службе ведамстве.

Таксама ў МУС папярэдзіжваюць, што падчас вучэнняў "магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі".

У рэкламным роліку, які міліцыянты апублікавалі ў сваіх сацсетках, яны паказваюць затрыманне на выбарчым участку, разгон дэманстрацыі ды інш. І гэта пры тым, што ў Беларусі ўжо чатыры гады не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, а сотні тысяч актыўных грамадзян пакінулі краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі