У МУС распавялі пра спецроту для барацьбы з масавымі беспарадкамі

У МУС распавялі пра спецроту для барацьбы з масавымі беспарадкамі

Міністэрства ўнутраных справаў распавяло пра дзейнасць новай роты для спецаперацыяў, створанай год таму на базе вайсковай часткі 3214. Як піша газета “На страже”, байцы роты могуць выязджаць у любы раёна краіны для пошуку незаконных узброеных фармаванняў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка. Таксама ў абавязкі падраздзялення ўваходзіць пошук збеглых асуджаных і перасячэнне масавых беспарадкаў.

Паводле выдання, на сёння працягваецца набор у гэтую спецроту. Як адзначыў камандзір роты старшы лейтэнант Цімур Грышко, у першую частку звяртаюць увагу на фізічную падрыхтоўку і маральна-дзелавыя якасці кандыдатаў. Байцы роты ўдзельнічаюць у спарынгах, дэманструюць навыкі рукапашнага бою і здаюць нарматывы. Перавагу аддаюць маладых людзям з выдатнай фізічнай падрыхтоўкай. 

На занятках ў паўтара разы болей гадзінаў адводзіцца  на баявую падрыхтоўку і праца вядзецца па спецпраграме, у аснове якой ляжыць досвед байцоў САХРа і роты выведкі. Снайперы, гранатамётчыкі і кулямётчыкі навучаюцца пра індывідуальным курсе навучання.

Сімвалам роты, дарэчы, выбралі ястраба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі