МУС Украіны абвяргае інфармацыю, што ў Кіеў прыляцеў расійскі спецназ
У нядзелю пра гэта пачалі пісаць у сацыяльных сетках.
Нібыта, тры аўтобусы з расійскімі спецназаўцамі бачылі ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль". Прычым, гаворка ішла пра атрад спецыяльнага прызначэння расійскіх унутраных войскаў "Віцязь". Яго якраз выкарыстоўваюць для падаўлення масавых беспарадкаў.
Аднак, як паведамілі УНІАН ва Упраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны, "гэтая інфармацыя не большая, чым чуткі, яна абсалютна не адпавядае сапраўднасці".
Нагадаем, у Кіеве на Майдане Незалежнасці працягваецца масавая акцыя пратэсту апазіцыі. З панядзелка апазіцыя спадзяецца арганізаваць агульнанацыянальны страйк з патрабаваннем адстаўкі ўраду і прэзідэнта, правядзення датэрміновых выбараў.
Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)
Фота — topwar.ru