МУС закупляе сістэмы відэаназірання амаль на 1 мільён рублёў

МУС купляе новыя відэакамеры для вулічнага назірання / pixabay.com
МУС купляе новыя відэакамеры для вулічнага назірання / pixabay.com

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сістэмы відэаназірання і форму для Дэпартамента аховы, заўважае "Медыязона". Агулам на ўсе закупкі плануецца вылучыць амаль мільён долараў.

На сістэмы відэаназірання, відэакамэры ды іншае абсталяванне плануецца вылучыць 912 200 рублёў. Гэтай закупкай заёмаецца Дэпартамент фінансаў і тылу МУС.

Дэпартамэнт аховы закупляе форменнае абмундзіраванне — курткі і нагавіцы. Сума закупак складае 1 935 036 рублёў. Плануецца купіць 8212 куртак і 3343 пары нагавіцаў.

Платформу для распазнавання твараў KIPOD беларусскія сілавікі актыўна выкарыстоўваюць для пошуку ўдзельнікаў пратэстаў. Пад яе падключаныя тысячы камер відэаназірання па ўсёй краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі