"Мутнаевока" паказала “Пошлы гламур”
Гурт "Мутнаевока" выклаў у інтэрнэт чатыры песні з дэбютнага альбома “Пошлы гламур”, які рыхтуецца да выдання. Паводле словаў вакаліста гурта Яўгена Змушко, зрабілі яны гэта для своеасаблівай рэкламы.
Яўген Змушко: "Былі складанасці з лэйблам, таму давялося скарыстацца інтэрнэтам, каб паважаныя слухачы маглі паслухаць некалькі доўгачаканых трэкаў".
Будучы альбом складаецца з песень напісаных у розныя часы за тры гады існавання гурта, што надае дыску разнастайны характар. Самі музыкі кажуць, што "Пошлы гламур" будзе, як "чырвоная пляма на беласнежнай спадніцы вашай каханай, як віно за 5 рублёў у бакале з-пад Марціні; як чалавечы бруд, якім мы кідаемся адзін у аднаго… Не зважаючы на легкадумны настрой альбома і яго наіўнасць, ён накіраваны на тых, хто скептычна ставіцца да альтэрнатыўнага боку беларускамоўнай сцэны. Палітыка, цяжкі лёс, псеўдапазітыў, танцы на палянцы і г.д. – вось што прыходзіць на думку чалавека, калі ён чуе пра беларускамоўны гурт. “Пошлы гламур” дае права выбіраць".
Паводле планаў музыкаў, альбом з'явіцца на фізічным носьбіце ўжо ў красавіку, але пакуль яшчэ нават не вызначаны лэйбл, які будзе яго выдаваць. Праўда ўжо вядома, што прэзентацыя "Пошлага гламуру" адбудзецца 6 траўня ў клубе “Рэактар”.
Фота: Tarantino