Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны хочуць знесці незаконна?
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч 18 снежня звярнуўся да ўладаў — у Міністэрства культуры, Савет міністраў і Генеральную пракуратуру. Гісторык заклапочаны тым, што будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выкраслілі з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У лістах паведамляецца, што рашэнне было прынятае на пачатку бягучага тыдня на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. А.Астаповіч просіць Мінкульт падаць абгрунтаванне для такога рашэння, Генпракуратуру — праверыць прававыя падставы яго прыняцця, а Саўмін — не зацвярджаць рашэнне. Па словах гісторыка, рашэнне супярэчыць пункту 3 артыкула 28 Закону "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 9 студзеня 2006 года.
Як паведамляе БелаПАН, будынак музея з'яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння. Знесці яго законна можна толькі па ўрадавай пастанове ў выпадку ліквідацыі наступстваў катастрофаў, ваенных дзеянняў і стыхійных бедстваў.
Ліквідацыя ахоўнага статусу і знос будынку матывуецца неабходнасцю пабудовы на месцы музея гатэля-хмарачоса "Кемпінскі".