Муж Жанны Фрыске падзякаваў усім, хто ёй дапамагаў і маліўся

Дзмітрый Шэпелеў, муж памерлай спявачкі Жанны Фрыске, напісаў у сваім фэйсбуку, што Жанна застаецца для яго "абсалютным, чыстым, непаўторным шчасцем":

"Мы заўсёды паўтаралі: "Шчасце любіць цішыню". Я застаюся верны гэтым словам, таму што Жанна застаецца для мяне абсалютным, чыстым, непаўторным шчасцем.

Мы не здаваліся і змагаліся, каб перамагчы. Кажуць, 2 гады ў такой сітуацыі гэта шмат. Але, вядома, для нас гэта вельмі мала.

Я цвёрда ведаю, што мы не змаглі б справіцца без вас. Я хачу падзякаваць кожнаму: хто ахвяраваў грошы для лячэння Жанны, маліўся пра яе здароўе, проста думаў пра яе, жадаў шчасця і сіл. Хачу, каб вы ведалі: гэтыя два гады — шмат у чым ваша заслуга. Дзякуй!

Я жадаю здароўя вам, вашым блізкім. І бліжэйшым часам хацеў бы засяродзіцца на дапамозе тым, хто як і мы, не здаецца і змагаецца за здароўе і жыццё".

Нагадаем, пра смерць расійскай спявачкі стала вядома сёння ўначы. Жанне Фрыске было 40 гадоў.

Фота — starbom.com і фэйсбук Дзмітрыя Шэпелева

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі